Чыкаўка
Чы́каўка[2] (трансліт.: Čykaŭka, руск.: Чиковка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Вёска
Чыкаўка
|
Назва правіць
Паводле падання, быццам Пётр I згубіў тут (або ў суседняй Пацяраеўцы) гадзіннік, які знайшоў селянін і не змог яго схаваць з-за гучання цікання: «чык-чык-чык»[3].
Гісторыя правіць
У гістарычных крыніцах вёска згадваецца ў 1675 годзе Прапойскім старостве, мела 7 дымоў. У 1750 8 дымоў, млын. Паводле рэвізіі 1772 года, 116 жыхароў (беглых 1 чал.). У 1835 уладанне памешчыцы Цеханавецкай[3].
Насельніцтва правіць
Зноскі
- ↑ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.585
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх