Чырвоны аксаміт
Чырвоны аксаміт — шакаладны торт цёмна-чырвонага, ярка-чырвонага або чырвона-карычневага колеру. Традыцыйна гатуецца як пластовы пірог з глазурай з вяршковага сыру. Торт вылучаецца вільготнай сярэдзінкай і яркім чырвона-белым выглядам.
Гісторыя
правіць«Аксамітны торт» без слова «чырвоны» існаваў яшчэ ў перыяд пасля грамадзянскай вайны ў ЗША. Такое імя дэсерт атрымаў за далікатную, вільготную і мяккую тэкстуру. Пачынаючы з XIX стагоддзя, мяккі «аксамітны» торт пачаў падавацца як вытанчаны дэсерт. Прыблізна ў той жа час з’явіўся торт «Ежа д’ябла». Розніца паміж двума тортамі заключаецца ў тым, што ў торце «Чырвоны аксаміт» выкарыстоўваецца какава, а ў торце «Ежа д’ябла» — шакалад.
Калі менавіта торт «Чырвоны аксаміт» стаў чырвоным, дакладна не вядома. Цяпер для афарбоўвання торта выкарыстоўваюць буракі альбо чырвоны фарбавальнік.
Склад
правіцьДля гатавання торта выкарыстоўваюць муку, цукар, алей, кефір, яйкі, вяршкі, какаву і буракі ці чырвоны харчовы фарбавальнік. Звычайна выкарыстоўваецца глазура з вяршковага сыру ці крэмавая глазура.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоны аксаміт