Чышміджыу (рум.: Cișmigiu) — штучнае возера, размешчанае ў аднайменным парку ў цэнтры Бухарэста. Мае выцягнутую форму: пры шырыні каля 50 м у даўжыню дасягае 1,3 км; глыбіня возера не перавышае 2 м.

Чышміджыу
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 1,3 км
Шырыня 0,05 км
Плошча
  • 0,295 км²
Найбольшая глыбіня 2 м
Размяшчэнне
Краіна
Чышміджыу (Румынія)
Чышміджыу
Чышміджыу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У цёплую пару года на беразе возера працуе пракат лодак і катамаранаў. Зімой яно пакрываецца лёдам і ператвараецца ў вялізны ледзяны каток з пракатам канькоў. Каток лічыцца адным з найбуйнейшых у Бухарэсце, яго плошча — 30 тыс. м². Як правіла, ён адкрываецца ў лістападзе і працуе да сакавіка.