Чыянгмайскі ўніверсітэт

Чыянгмайскі ўніверсітэт (тайск.: มหาวิทยาลัยเชียงใหม่, англ.: Chiang Mai University), скарочана มช. або CMU — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт правінцыі Чыянгмай. Універсітэт, заснаваны ў 1964 годзе, стаў першым рэгіянальным універсітэтам Тайланда і першым універсітэтам, размешчаным на поўначы Тайланда.

Чыянгмайскі ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 1964
Краіна
Размяшчэнне
Сайт cmu.ac.th
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Чыянгмайскі ўніверсітэт быў заснаваны па дзяржаўным плане развіцця рэгіянальнай адукацыі, прынятым у 1958 годзе. Галоўны кампус універсітэта, размешчаны на гарах Дойсутхеп, быў адкрыты 18 чэрвеня 1964 года.

Спачатку меў 3 факультэты — факультэт натуральных навук, гуманітарны факультэт і факультэт сацыяльных навук. Зараз Чыянгмайскі ўніверсітэт складаецца з 21 факультэта, 1 школы, 3 каледжаў і 3 інстытутаў, размешчаных на тэрыторыі 14,2 км², 4 кампусаў. У 2018 годзе вучылася больш за 35 000 навучэнцаў (каля 29 000 бакалаўраў, 5 000 магістрантаў, 250 ардынатараў і 1 400 аспірантаў). Студэнтам прапануюцца інтэрнаты, размешчаныя на тэрыторыі ўсіх кампусаў.

Зноскі

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.