Чэрвеньскія расстрэлы
Чэрвеньскія расстрэлы (літ.: Červenės žudynės; польск.: Droga śmierci Mińsk-Czerwień) — расстрэл больш за 1000 палітычных зняволеных з Літвы, Польшчы і Беларусі пад Чэрвенем у перыяд з 25 па 27 чэрвеня 1941 года. Праведзены супрацоўнікамі НКУС.
Перадгісторыя
правіцьЗ пачаткам нямецкага ўварвання ў Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года кіраўнік НКУС Лаўрэнцій Берыя загадаў эвакуяваць у глыбіню краіны ўсе турмы з блізкіх да фронту тэрыторый[2].
У ноч з 24 на 25 чэрвеня 1941 г. з прычыны таго, што набліжаўся фронт, каўнаскую турму трэба было тэрмінова эвакуяваць. Каля 300 вязняў пашыхтавалі ў калоны і пагналі ў кірунку да Мінска. На шляху аддзелы вартаўнікоў НКУС пачалі расстрэльваць вязняў[2].
Вечарам 26 чэрвеня 1941 г. тыя, хто выжыў, прыбылі ў турму папярэдняга расследвання ў Чэрвені. Вязняў падзялілі на палітычных і крымінальнікаў. Апошнія засталіся ў турме і былі накіраваны ў штрафныя батальёны Чырвонай Арміі. Іншым удалося ўцячы на наступны дзень, калі адышлі савецкія войскі[2].
Палітычных вязняў пагналі з гораду ў кірунку Барысава, пашыхтаваўшы іх у невялікія калоны, а пасля забілі. Сярод іх знаходзіліся некаторыя чальцы скінутага літоўскага ўраду, як, напрыклад, намеснік прэм’ер-міністра Казюс Бізаўскас, былы міністр унутраных спраў Сцяпонас Рустэйка, былы намеснік міністра абароны Баліс Гедрайціс і брыгадны генерал Юліус Чаплыкас. Сярод іншых паймённа вядомых забітых літоўцаў колькасцю больш за трыццаць асоб былі пісьменнікі, журналісты і навукоўцы[2].
Расстрэлы
правіць24 чэрвеня былі пакараныя смерцю 15 літоўцаў (сярод іх быў Сцепанас Рустэйка, міністр унутраных спраў Літвы ў 1929—1934 гадах).
25 чэрвеня супрацоўнікі 42-й брыгады НКУС пешым маршам адправілі ў Чэрвень каля 2000 зняволеных[3]. Па дарозе каля 500 з іх былі забітыя за тое, што не паспявалі[4]. Як напісана ў савецкай справаздачы, 209 арыштантаў расстраляныя ў выніку замяшання падчас нямецкай паветранай атакі[5].
26 чэрвеня астатніх зняволеных змясцілі ў чэрвеньскую турму. Некалькі крымінальнікаў былі вызваленыя, так як яны пагадзіліся пайсці добраахвотнікамі ў Чырвоную Армію[4].
27 чэрвеня беларускі НКУС атрымаў тэлеграму ад Міхаіла Нікольскага, начальніка турэмнага аддзела НКУС СССР, загадаўшы пакінуць 400 зняволеных у Чэрвені, а астатніх расстраляць. Паколькі справы зняволеных былі знішчаныя ў выніку нямецкіх бамбардзіровак Мінска, ахоўнікі адабралі 400—750 зняволеных фактычна выпадковым чынам[4]. У ноч з 26 на 27 чэрвеня адабраных арыштантаў павялі маршам з Чэрвеня ў Бабруйск. Першапачаткова супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі тых, хто адставаў. Затым у лесе, прыкладна за 1,5—2 км ад Чэрвеня, арганізаваны масавы расстрэл. Са зняволеных літоўцаў выжыла каля 40 чалавек[3].
Усяго ўратавалася каля 200 чалавек з ліку зняволеных[6].
Памяць
правіцьУ ліпені 1990 года літоўскія актывісты ўсталявалі прыдарожную святыню, а беларусы — памятны крыж[7].
Помнік літоўцам–ахвярам Мінскай дарогі смерці быў урачыста адкрыты 26 чэрвеня 1991 г. на адлегласці прыкладна шэсцьсот метраў ад Чэрвеня злева ад дарогі на Дуброву. Ён быў пастаўлены па ініцыятыве Саюза былых палітычных вязняў і дэпартаваных Літвы. Распрацоўку і выраб драўлянай скульптуры ўзяў на сябе Іпалітас Ушкурніс. Спонсарам выступіла Міністэрства культуры Літвы. Вырабленая з ліпы скульптура мае выгляда стылізаванай фігуры Ісуса, які трымае на руках мёртвага чалавека. Пад ёй знаходзіцца надпіс “1941 26 VI”, які ўказвае на дату, калі адбылося масавае забойства. Уверсе ўзвышаецца крыж са смуткуючым Ісусам. Справа ад помніка знаходзіцца дошка, якая нагадвае пра ахвяр на беларускай, літоўскай і рускай мовах[2].
Успаміны
правіцьЛітоўскія мемуары
правіць- Čerškus. Lietuvos kario atsiminimai (літ.). Праверана 15 жніўня 2022.
- Končius, Ignas. Kelionė į Červenę ir atgal (PDF)(літ.). ISBN 9986-425-00-X.
- Petruitis, Jonas. Kaip jie mus sušaudė (PDF)(літ.).
- Tumas, Juozas. Kelias i Červenę. Atsiminimai (PDF)(літ.).
Польскія мемуары
правіць- Stankiewicz-Januszczak, Joanna (1999). Marsz śmierci. Ewakuacja więźniów z Mińska do Czerwieni 24–27 czerwca 1941 r(польск.). Warszawa: Oficyna Wydawnicza Volumen i Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa. ISBN 83-7233-192-8.
Заўвагі
правіць- ↑ Upamiętnienie więźniów rozstrzelanych przez NKWD (польск.). Gov.pl (14 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2022. Праверана 15 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д Помнік літоўцам – ахвярам Мінскай дарогі смерці // Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі / Пад рэдакцыяй Анны Камінскі. — Лейпцыг: Фонд даследавання камуністычных дыктатур, 2011. — С. 227-229. — 278 с.
- ↑ а б Politinių kalinių žudynės Červenėje (літ.). Atmintinos datos. Lietuvos gyventojų genocido ir rezistencijos tyrimo centras (17 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2018. Праверана 15 жніўня 2022.
- ↑ а б в Anušauskas, Arvydas (1996). Lietuvių tautos sovietinis naikinimas 1940–1958 metais(літ.). Vilnius: Mintis. pp. 118–121. ISBN 5-417-00713-7.
- ↑ Parrish, Michael (1996). The Lesser Terror: Soviet State Security, 1939-1953. Greenwood Publishing Group. p. 48. ISBN 0-275-95113-8.
- ↑ Lietuvos Respublikos Seimo kanceliarijos Parlamentarizmo istorijos ir atminimo įamžinimo skyrius. Červenės žudynės (літ.). Lietuvos Respublikos Seimo kanceliarija. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2015. Праверана 15 жніўня 2022.
- ↑ Stungurys, Stasys (1990). "Šiurpi klajonė: Červenės tragediją prisimenant". Pozicija(літ.). 48. Архівавана з арыгінала 2021-12-06. Праверана 15 августа 2022.
{{cite journal}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка)