Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей горада Чэрыкава, заснаваны 10 чэрвеня 1983 г. Асноўны фонд налічвае 7778 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 3416. Плошча экспазіцыі 318 м². У музеі 6 экспазіцыйных залаў: «Прырода», «Дарэвалюцыйны перыяд», «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Леменская школа-камуна», «Вялікая Айчынная вайна», «Сучаснасць». Экспануюцца зуб і косці маманта, жалезная сякера, калекцыя ручнікоў і набожнікаў, кашулі, гліняныя вырабы, калекцыі нумізматыкі, узоры карысных выкапняў, матэрыялы пра дзейнасць падполля і партызанскага руху і інш.

Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей
Заснаваны 1983

У музеі праводзяцца выстаўкі твораў мастакоў, дзіцячых цацак, музейныя заняткі і інш.

Літаратура

правіць
  • Музеі Беларусі=Музеи Беларуси : даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2008. — С. 552—553.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 517—518.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 6. Ч. 2. — С. 185.