Чэсменскі палац — імператарскі палац, размешчаны ў Санкт-Пецярбургу. Пабудаваны ў 1774—1777 гадах па праекце архітэктара Ю. М. Фельтэна па замове імператрыцы Кацярыны Другой у стылі псеўдаготыкі. Помнік архітэктуры. Разам з Чэсменскай царквой складаў некалі ўнікальны ансамбль, звернуты да былога Царскасельскага тракта.

Славутасць
Чэсменскі палац
59°51′27″ пн. ш. 30°19′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль несапраўдная готыка
Архітэктар Юрый Мацвеевіч Фельтэн
Дата заснавання 1774
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810314000№ 7810314000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Названы ў гонар перамогі Расіі ў Чэсменскай бітве. Помнік архітэктуры размешчаны ў межах горада Санкт-Пецярбурга паблізу Маскоўскага праспекта па адрасе: вуліца Гастэлы, 15 (скрыжаванне з вул. Ленсавета).