Чэшская Біблія 1506 года

Чэшская Біблія 1506 годаБіблія чэшская ў Венецыі друкаваная») — трэцяе пасля Пражскай  (чэшск.) (1489) і Кутнагорскай  (чэшск.) (1489) друкаванае выданне Бібліі на чэшскай мове. Лічыцца, што гэтым выданнем актыўна карыстаўся Францыск Скарына пры перакладзе біблейскіх кніг.

Выдаўцы правіць

Біблія была надрукавана ў Венецыі, якая ў той час стала адным з цэнтраў славянскага кнігадрукавання, ў друкарні нямецкага майстра П. Ліхтэнштейна. Выдаўцамі Бібліі былі пражскія мяшчане-чашнікі: Ян Глаўса, Вацлаў Сава і Бурыян Лазар, карэктарамі — Ян Йіндржышскі і Томаш Молек.

Друкарскія асаблівасці выдання правіць

Выданне пачынаецца вялікай прадмовай (на 10 старонак), у якой сфармуляваныя мэты выдання: праслаўленне багатых выяўленчых магчымасцяў чэшскай мовы і садзейнічанне пашырэнню біблейскіх тэкстаў сярод усіх славянскіх народаў. На думку выдаўцоў, пераклад павінен быў стаць сродкам барацьбы супраць Рымскай курыі ў развіцці славянскай літаратуры на роднай мове. Тэкст выдання ўяўляў развіццё і ўдасканаленне традыцыі чэшскіх біблейскіх перакладаў. Так, пры перакладзе былі ўлічаны «парады вучоных пражскіх мужоў» (магчыма, прафесараў Пражскага ўніверсітэта). У выданні выкарыстоўваліся канстынуацыі (кароткі змест раздзела) і канкардацыі (указанне паралельных месцаў з перакрыжаванымі спасылкамі). Некаторыя раздзелы дапоўненыя, так з'явіўся пераклад 4-ай кнігі Ездры, якога не было ў папярэдніх выданнях. Біблія добра ілюстравана: у ёй 109 гравюр. Існуе меркаванне, што гравюры запазычаны з лацінскай Бібліі 1498 года, выдадзенай таксама ў Венецыі; аднак большасць ілюстрацыі была папулярнай у чэшскіх рукапісных кнігах папярэдніх стагоддзяў.

Біблія 1506 года моцна паўплывала на наступныя чэшскія выданні 1529, 1537, 1540  (чэшск.), 1549  (чэшск.); і шырока выкарыстоўвалася аж да апошняй чвэрці 18 ст. не толькі пратэстантамі, але і католікамі.

Літаратура правіць

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Спасылкі правіць