Чэшскія пераклады Бібліі

Чэ́шскія перакла́ды Бі́бліі з'явіліся з Сярэднявечча ўжо ў некалькіх варыянтах. Пераклады Бібліі вельмі паўплывалі на ўнармаванне чэшскай літаратурнай мовы і граматыкі.

Краліцкая Біблія, тытульная старонка 1-га тома
Чэшская Біблія, тытульны аркуш, Іржы Мелантрых з Авентына, 1570

Пераклады правіць

Спробы перакладу на стараславянскую, а пазней на чэшскую мову пачынаюцца ад прыходу на тэрыторыі Багеміі і Маравіі хрысціянства, а з ім і Свяшчэннага Пісання. Амаль усе старачэшскія пераклады Бібліі здзяйсняліся не з арыгінальных моў (іўрыту, арамейскай і грэчаскай), а з лацінскай, якая на той час з'яўлялася афіцыйнай мовай рымска-каталіцкай царквы.

Найстарэйшыя захаваныя пераклады паходзяць з XIXII стагоддзяў і змяшчаюць толькі асобныя ўрыўкі з Бібліі. Гэта так званыя «старачэшскія глосы», якія ўпісваліся між радкоў лацінскай Бібліі і дзе-нідзе яшчэ мяшаліся з царкоўнаславянскай мовай. У XIIIXIV стагоддзях пераклады тэкстаў Евангелля і Псалмоў з'яўляюцца ў жаночых кляштарах, дзе валоданне лацінскай мовай было абмежавана, аднак існавала неабходнасць разумення літургічных тэкстаў. Псалтыры гэтага перыяду захаваліся ў пазнейшых выданнях накшталт «Вітэнбергскага Псалтыра» альбо ў глосах гэтак званае «Гласаванага Псалтыра». У сярэдзіне XIV стагоддзя з'яўляюцца спробы паляпшэння першых перакладаў; гэтыя версіі Псалтыроў даслоўнейшыя, багацейшыя на чэшскія неалагізмы, характарызуюцца большай паэтычнасцю. Адзін з такіх тэкстаў захаваўся ў «Клеменцінскім Псалтыры».

Першы вядомы пераклад Евангелля паходзіць, праўдападобна, з Бржэўнава і датаваны пераломам XIII—XIV стагоддзяў (захаваўся фрагментарна). У XIV стагоддзі ў розны час і рознымі аўтарамі з Вульгаты былі перакладзены ўсе кнігі Бібліі.

Каля 1360 года быў здзейснены першы поўны пераклад Бібліі на чэшскую мову, які атрымаў назву «Дрэздэнскай Бібліі  (чэшск.)». Ён быў выкананы, імаверна, таксама дзеля патрэбаў жаночага кляштара, пра што сведчыць у тым ліку і змякчэнне гвалтоўных і сексуальных сцэн у тэксце. Дрэздэнская Біблія аказала ўплыў, у прыватнасці, на польскія пераклады. Джон Уікліф згадвае і той факт, што Ганна, дачка Карла IV, атрымала ў 1381 годзе на вяселле з Рычардам II чэшскі Новы Запавет. Дрэздэнскі рукапіс, аднак, быў страчаны ў Першую сусветную вайну.

Вядома, што Ян Гус і паслядоўнікі ўжо займаліся рэвізіяй чэшскіх перакладаў паводле Вульгаты. Ян Гус працаваў над перакладам у 1412 годзе, пасля яго праца па рэвізіі працягнулася. Былі перагледжаны Стары Запавет ад кніг Царстваў і цэлы Новы Запавет, наноў перакладзеныя Кнігі мудраслоўяў  (чэшск.).

У 1487 годзе ўпершыню быў надрукаваны чэшскі пераклад Новага Запавету  (чэшск.), а праз год, у 1488 годзе, у Празе выйшла першая поўная Біблія па-чэшску; у 1489 яшчэ адзін пераклад выйшаў у Кутнай Горы; у 1506 годзе ў Венецыі надрукаваны яшчэ адзін пераклад Бібліі.

Новы перыяд пачаўся са з'яўленнем Чэшскіх братоў. У 1518 годзе ў Млада Болеславе выйшаў пераклад Бібліі Лукаша Пражскага; як і перавыданне 1533 года, ён меў хібы. У 1564 і 1568 выйшаў абсалютна іншы пераклад, зроблены Янам Благаславам з грэчаскай мовы. Неўзабаве Чэшскія браты заняліся перакладам Старога Запавету з арыгіналу. Праца пачалася ў 1577 годзе і скончылася ў 1593, пераклад здзяйсняўся з Антверпенскай паліглоты, а паводле месца выдання (Краліцы ў Маравіі) атрымаў назву Краліцкай Бібліі. У выдадзены ў 1579—1593 гадах шасцітомнік увайшоў таксама благаславаў Новы Запавет. Гэты пераклад вытрымаў перавыданні ў 1596 (меншым фарматам), 1613 (перадрукі ў Гале ў 1722, 1745, 1766; у Прэсбургу ў 1787; у Берліне ў 1807). Выданне 1613 года лічыцца класічным і з'яўляецца адным з найбольш ужываных у чэшскай культуры.

Пасля 1620 года выданне некаталіцкіх Біблій у Багеміі і Маравіі спынена, з'яўляюцца намаганні перакладу ў каталіцкай царкве. Пасля некалькіх няўдалых спробаў праца была даверана езуітам, якія за аснову для перакладу ўзялі венецыянскае выданне 1506 года, аднак звяраліся (асабліва ў Старым Запавеце) з Бібліяй Чэшскіх братоў. У 1677—1715 была выдадзена так званая Біблія  (чэшск.) святога Вацлава. Ад гэтага часу яна стала афіцыйна ўжыванай на чэшскамоўных землях Аўстрыйскай манархіі і перавыдавалася тры разы. Значна перапрацаваная версія 1778—1780 на аснове тэксту Чэшскіх братоў у гонар Марыі Тэрэзіі была названа «Імператарскай Бібліяй», а 4-е выданне, праілюстраванае выбітнымі сусветнымі мастакамі, «Залатой Бібліяй» (1884—1894).

Яшчэ больш грунтаваліся на пратэстанцкім перакладзе Новы Запавет Прохазкі  (чэшск.) (Прага, 1786) і яго ж поўная Біблія (1804). З нязначнымі зменамі яго пераклад выдаваўся яшчэ ў 1851 і 1857 гадах. Выданне Бездзекі (Прага, 1860) ўяўляе па сутнасці крыху зменены тэкст Чэшскіх братоў.

Пасля Другой сусветнай вайны з'явілася ідэя выдання міжканфесійнага (экуменічнага) перакладу Бібліі. Ажно да 60-х гадоў вяліся падрыхтоўчыя працы, пераклад вёўся з ініцыятывы і пад кіраўніцтвам прафесараў Евангельскага тэалагічнага факультэта Карлава ўніверсітэта Мілаша Біча  (чэшск.) (Стары Запавет) і Ёсефа Соўчака  (чэшск.) (Новы Запавет). Перакладчыкі абапіраліся на найстарэйшыя яўрэйскія і грэчаскія арыгіналы Бібліі. Пераклад публікаваўся часткамі ў 1970—1979 гадах, у 1987 годзе асобна выдадзены Новы Запавет з каляровымі ілюстрацыямі. Экуменічны пераклад  (чэшск.) вылучаецца добрым тэкстым, літаратурнай мовай і вельмі хутка займеў прызнанне; з 1985 года рэкамендаваны для выкарыстання ў Каталіцкай царкве кардыналам Томашкам.

Параўнанне перакладаў правіць

Пераклад Быццё 1:1—3 Ян 3:16
Краліцкая Біблія (1613) Na počátku stvořil Bůh nebe a zemi. Země pak byla nesličná a pustá, a tma byla nad propastí, a Duch Boží vznášel se nad vodami.

I řekl Bůh: Buď světlo! I bylo světlo.

Nebo tak Bůh miloval svět, že Syna svého jednorozeného dal, aby každý, kdož věří v něho, nezahynul, ale měl život věčný.
Святавацлаўская Біблія (1677, 1715) Na počátku stvořil Bůh nebe a zemi. Země pak byla nenesoucí užitku a prázdná, a tmy byly nad tváří propasti; a Duch Boží vznášel se nad vodami.

I řekl Bůh: Buď světlo. A učiněno jest světlo.

Nebo tak Bůh miloval svět, že Syna svého jednorozeného dal, aby každý, kdož věří v něho, nezahynul, ale měl život věčný.
Экуменічны пераклад (1979) Na počátku stvořil Bůh nebe a zemi. Země byla pustá a prázdná a nad propastnou tůní byla tma. Ale nad vodami vznášel se duch Boží.

I řekl Bůh: 'Buď světlo!' A bylo světlo.

Neboť Bůh tak miloval svět, že dal svého jediného Syna, aby žádný, kdo v něho věří, nezahynul, ale měl život věčný.
Пераклад XXI стагоддзя (2009) Na počátku Bůh stvořil nebe a zemi. Země pak byla pustá a prázdná, nad propastí byla tma a nad vodami se vznášel Boží Duch.

Bůh řekl: «Ať je světlo!» — a bylo světlo.

Neboť Bůh tak miloval svět, že dal svého jednorozeného Syna, aby žádný, kdo v něj věří, nezahynul, ale měl věčný život.

Літаратура правіць

  • Josef Bartoň. Moderní český novozákonní překlad. Nové zákony dvacátého století před Českým ekumenickým překladem. — Praha: ČBS, 2009.
  • Jindřich Mánek. Bible v českých zemích. — Praha: ÚCN, 1975.
  • Jan Merell. Bible v českých zemích od nejstarších dob do současnosti. — Praha: Česká katolická charita, 1956.
  • František Verner. Bibliografie českých překladů celé bible i jejich částí. — Praha: Česká katolická charita, 1987.
  • Josef Vašica. Bible v české kulturní tradici // Eseje a studie ze starší české literatury. — Opava: Verbum, 2001. — С. 125—147. — ISBN 80-238-7570-1.