Ганна Чэшская (чэшск.: Anna Lucemburská, англ.: Anne of Bohemia; 11 мая 1366, Прага — да 3 чэрвеня 1394, Шын, цяпер частка Лондана) — першая жонка караля Рычарда II Плантагенета.

Ганна Чэшская
Anne of Bohemia
Каранацыя Рычарда II Плантагенета і Ганны Чэшскай
Каранацыя Рычарда II Плантагенета і Ганны Чэшскай
Каралева Англіі
Нараджэнне 11 мая 1366(1366-05-11)
Смерць 7 ліпеня 1394(1394-07-07) (28 гадоў)
Месца пахавання
Род Люксембургі (нараджэнне)
Плантагенеты (шлюб)
Бацька Карл IV
Маці Лізавета Памяранская
Муж Рычард II
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ганна Чэшская была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV з дынастыі Люксембургаў і Лізаветы Памеранскай. Даводзілася сястрой Вацлаву IV, каралю Чэхіі і Германіі.

20 студзеня 1382 года яна стала жонкай 15-гадовага караля Англіі Рычарда II у Вэстмінстэрскім абацтве. Хоць каралеўская пара і не мела дзяцей, шлюб Ганны з каралём Рычардам разглядаўся сучаснікамі як удалы, біёграфы адзначаюць вельмі цёплыя адносіны паміж мужам і жонкай. Ганна здолела заваяваць любоў простых англічан. Калі Ганна памерла ў 1394 годзе падчас эпідэміі чумы, кароль Рычард, паводле паведамленняў храністаў, «адзічэў ад гора» і загадаў знесці палац у Шыне, дзе памерла каралева, а таксама будынкі, якія яго атачалі.

Праз тое, што разам з каралевай Ганнай у Англію прыехалі і вялікая колькасць чэшскіх дваран світы, а таксама ў гады яе жыцця значна павялічыўся прыток чэшскіх студэнтаў ва ўніверсітэты Англіі, варта адзначыць тое, што імі ў Чэхію было прынесена вучэння філосафа-рэфарматара Джона Уікліфа, які аказаў несумнеўны ўплыў на развіццё гусіцкага руху.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі правіць