Шаблон:Выбраны змест/Алаіза Пашкевіч
![Алаіза Пашкевіч](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/A%C5%82aiza_Pa%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%90%D0%BB%D0%B0%D1%96%D0%B7%D0%B0_%D0%9F%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281912%29.jpg/120px-A%C5%82aiza_Pa%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%90%D0%BB%D0%B0%D1%96%D0%B7%D0%B0_%D0%9F%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281912%29.jpg)
Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, вядома пад псеўданімам Цётка (у шлюбе Кайрыс; 1876—1916) — беларуская паэтка, грамадская і палітычныя дзяячка, публіцыстка. Адна з заснавальнікаў партыі Беларуская сацыялістычная грамада, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя.
У творчасці Алаізы Пашкевіч яскрава выявіліся асаблівасці фарміравання нацыянальных моўна-стылістычных сродкаў рамантычнай паэзіі, псіхалагічнай прозы, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў. Аўтарка кніжак і падручнікаў для дзяцей (далей…).