Шаблон:Выбраны змест/Альтаміра (пячора)
![Альтаміра](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/12_Vista_general_del_techo_de_pol%C3%ADcromos.jpg/150px-12_Vista_general_del_techo_de_pol%C3%ADcromos.jpg)
Альтаміра — пячора ў Іспаніі з паліхромным каменным жывапісам эпохі верхняга палеаліту . Знаходзіцца на аднайменным лузе за 2 км ад цэнтра гарадка Сантыльяна-дэль-Мар у Кантабрыі, Іспанія, за 30 км на захад ад Сантандэра.
Альтаміра з’яўляецца натуральнай пячорай у пародзе, а малюнкі ў ёй — адзін з самых важных захаваных жывапісных і мастацкіх цыклаў першабытнага мастацтва. Пячора была абвешчана аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1985 годзе (далей…).