Шаблон:Выбраны змест/Савецкая вуліца (Гродна)
![Савецкая вуліца (Гродна)](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Horadnia_%28Hrodna%29%2C_Vilienskaja._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%282021%29_05.jpg/150px-Horadnia_%28Hrodna%29%2C_Vilienskaja._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%282021%29_05.jpg)
Савецкая вуліца, былая Віленская, Саборная, Дамініканская — адна з самых старых вуліц у гістарычным цэнтры горада Гродна. Вуліца з’яўляецца пешаходнай. Працягласць каля 500 м, ад Савецкай плошчы да вуліцы Ажэшкі. Вуліца вызначаецца цэнтральнай роллю ў жыцці горада. Тут знаходзяцца шматлікія адміністрацыйныя, гандлёвыя, культурныя і забаўляльныя ўстановы. Вуліца мае вялікую гістарычную каштоўнасць, за невялікім выключеннем захавалася амаль уся забудова XIX — пач. XX стагоддзя. На вуліцы жылі і дзейнічалі многія ўздзельнікі паўстанняў 1830—1831 і 1864-1865 гадоў, таму яна можа разглядацца як своеасаблівы мемарыял названым паўстанням (далей…).