Шаблон:Выбраны змест/Спіс лаўрэатаў прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля

Абвешчанне лаўрэата 2008
Абвешчанне лаўрэата 2008

Лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па эканоміцы штогод у кастрычніку аб’яўляе Шведская каралеўская акадэмія навук, папярэдне выбраўшы іх з кандыдатур, пададзеных Камітэтам прысуджэння прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля. Узнагароджанне праходзіць разам з лаўрэатамі ў іншых галінах у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля 10 снежня.

Нобелеўская прэмія па эканоміцы, ці афіцыйна Прэмія Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля, заснаваная Банкам Швецыі ў памяць Альфрэда Нобеля ў 1968 годзе з нагоды 300-годдзя банка і ўручаецца за дасягненні ў эканамічных навуках. Кожнаму лаўрэату належыць медаль, дыплом і грашовая ўзнагарода (далей…).