Шаблон:Выбраны змест/Экспедыцыя «Німрада»

Экспедыцыйнае судна
Экспедыцыйнае судна

Экспедыцыя «Німрада» (англ.: Nimrod Expedition), Брытанская антарктычная экспедыцыя 1907—1909 гадоў або Першая экспедыцыя Шэклтана) — першая з трох самастойных экспедыцый Эрнэста Шэклтана. Мэтай яе было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса, аднак Шэклтан быў вымушаны павярнуць, не дайшоўшы да мэты ўсяго 180 км з-за няправільна разлічанай тактыкі і агульнага знясілення членаў групы. Экспедыцыя праходзіла ва ўмовах палітычнага ціску з боку былога начальніка Шэклтана — Роберта Скота. Нягледзячы на тое, што галоўная мэта не была дасягнутая, экспедыцыя на «Німрадзе» даставіла шырокую навуковую інфармацыю аб Антарктычным мацерыку. Шэклтан і яго спадарожнікі ўпершыню перасяклі Трансантарктычныя горы і дасягнулі цэнтра Паўднёвапалярнага плато. Сярод іншага, яны адкрылі ледавік Бірдмара. Паўночная партыя экспедыцыі ўпершыню дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. Было здзейснена першае ўзыходжанне на вулкан Эрэбус. У экспедыцыі ўдзельнічалі славутыя ў будучыні брытанскія і аўстралійскія палярнікі (далей…).