Шаблон:Выбраны змест/Яўгенія Янішчыц

Яўгенія Янішчыц
Яўгенія Янішчыц

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц (1948—1988) — беларуская паэтэса, перакладчыца.

Дэбютавала ў 1964 годзе вершамі ў часопісе «Бярозка». Аўтарка зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987). Выйшаў зборнік выбраных твораў «У шуме жытняга святла» (1988), у які вершы адбірала сама паэтка. Яе паэзіі ўласцівы роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства (далей…).