Шаблон:Няма АК
Шаблон ужываецца для пазначэння тых фактаў у артыкуле, верагоднасць якіх выклікае сумненні і таму мусіць быць падмацавана спасылкамі на аўтарытэтную крыніцу інфармацыі. На працягу першых 14 дзён шаблон у артыкуле выглядае так: [крыніца?]; па заканчэнні 14 дзён шаблон паказвае колькасць дзён, якія прайшлі пасля яго пастаноўкі, тым самым дазваляючы хутка даведацца, дзе аўтарытэтную крыніцу патрабавалі даўно, а дзе нядаўна.
Калі вы сумняваецеся ў верагоднасці якой-небудзь інфармацыі (але не маеце поўнай, заснаванай на крыніцах упэўненасці ў памылцы), не варта адразу выдаляць сумніўны фрагмент, бо некаторыя ўдзельнікі могуць абвінаваціць вас у тым, што вы не далі ім шанца на паляпшэнне (і ў цэлым гэта стварае ўражанне агрэсіўных паводзін). Таму лепей ставіць пасля сумніўных выказванняў гэты шаблон.
Выдаляць сумніўную інфармацыю (без найдзейных крыніц) можна толькі ў тым выпадку, калі вы ўпэўнены, што яна няправільная, або калі на гэты шаблон не было рэакцыі на працягу як мінімум двух тыдняў (гл. Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён). Таксама магчыма выдаленне сумніўнай інфармацыі, калі да гэтага рашэння аўтары артыкула прыйдуць у абмеркаванні.
Спрэчны матэрыял пра людзей, якія жывуць (або памерлі не болей за год таму) без крыніц або з хісткімі крыніцамі варта выдаляць адразу і без абмеркавання (падрабязней гл. Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў).
Калі асноўны змест артыкула ўяўляе неспраўджальныя выказванні, і вы не бачыце магчымасцей да яго паляпшэння, артыкул варта прапанаваць да выдалення на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення.
Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц змяшчае ўсе падобныя артыкулы.
Шаблон прызначаны для стварэння заўваг каля асобных сцвярджэнняў. Калі неабходна пазначыць раздзел або артыкул у цэлым, можна ўжываць шаблон {{Няма крыніц у раздзеле}} або {{Няма крыніц}} адпаведна.
Ужыванне
правіцьПросты выпадак
правіць- З аўтаматычнай падстаноўкай бягучай даты:
{{subst:няма АК}}
{{няма АК|22|12|2024}}
Усе параметры
правіць- З аўтаматычнай падстаноўкай бягучай даты:
{{subst:няма АК|абм=спасылка на абмеркаванне|кам=каментарый|якар=якар}}
{{няма АК|дзень|месяц (нумар)|год|абм=спасылка на абмеркаванне|кам=каментарый|якар=якар}}
Дадатковыя параметры:
- У параметры
абм
можна задаць спасылку на раздзел старонкі абмеркавання, або на любую іншую старонку, дзе вядзецца абмеркаванне праблемнага моманту: [крыніца? ]. - Параметр
кам
(c
) прызначаны для разгорнутага каментарыя да запыту крыніцы. Калі каментарый зададзены, тэкст падкрэсліваецца пункцірам: [крыніца?]. - Для стварэння спасылкі на шаблон з абмеркавання ёсць параметр
якар
, прынцып яго працы такі ж, як і ў шаблона {{бачны якар}}.
Гл. таксама
правіць- Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы
- Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы
- {{няма АК 2}} — з выдзяленнем тэксту, да якога адносіцца шаблон
- {{не АК}} — ужываецца, калі крыніца пазначана, але ёсць сумненні ў яе аўтарытэтнасці
- {{няма ў крыніцы}} — ужываецца, калі крыніца пазначана, але ў ёй не атрымалася знайсці пацвярджэння неабходных сцвярджэнняў
- {{няма крыніц}} — пазначае артыкулы, якія ў цэлым выклікаюць недавер, бо не маюць ніякіх крыніц на свой асноўны змест
- {{няма крыніц у раздзеле}}
- {{удакладніць}} (сінонім {{факт?}}) — ужываецца калі крыніца пазначана недакладна
- {{праясніць}} — ужываецца да месцаў у тэксце, дзе трэба большая яснасць і канкрэтызацыя