Шаблон:Падзеі 3 сакавіка
- 1067: Адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча — першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск).
- 1845: Фларыда ўвайшла ў склад ЗША.
- 1861: У Расійскай імперыі выдадзены Маніфест на скасаванне прыгоннага права.
- 1863: Заснавана Нацыянальная акадэмія навук ЗША.
- 1878: Паміж Расійскай і Асманскай імперыямі быў падпісаны Сан-Стэфанскі мір.
- 1918: Паміж Германіяй і Савецкай Расіяй заключаны Брэсцкі мір.
- 1930: Вываз з Беларусі ў Сібір першага эшалона з «раскулачанымі» сялянскімі сем’ямі.
- 1992: Абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны.