Адкрыць галоўнае меню

Раскулачванне - (англ.:Dekulakization, руск.: раскулачивание, укр. : розкуркулення) кампанія палітычных рэпрэсій і генацыда па класавай прыкмеце ў СССР, у тым ліку арыштаў, дэпартацыяў і пакаранняў смерцю мільёнаў заможных сялян і членаў іх сем'яў у 1929-1932 гадах. Заможныя сяляне на дзяржаўным узроўні вызначаліся словам кулак і лічыліся класавымі ворагамі. Больш за 1,8 мільёна сялян былі дэпартаваныя ў 1930-1931 гг. [1][2][3] Афіцыйнай мэтай кампаніі была барацьба з контррэвалюцыяй і пабудова сацыялізму ў сельскай мясцовасці. Гэтая палітыка была ажыццяўлена адначасова з калектывізацыяй у СССР і фактычна перавяла ўсю сельскую гаспадарку і сялян пад кантроль дзяржавы.

Далоў кулакоў з калгасаў

«Ліквідацыя кулацтва як класу» была абвешчаная Іосіфам Сталіным 27 снежня 1929 года [1] Сталін сказаў, што «цяпер у нас ёсць магчымасць ажыццявіць рашучы наступ на кулацтва, зламаць іх супраціў, ліквідаваць іх як клас і замяніць прадукцыю кулакоў прадукцыяй калгасаў і саўгасаў".[4] Рашэнне было аформлена ў рэзалюцыі «Аб мерах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах комплекснай калектывізацыі» 30 студзеня 1930 г. Усе "кулакі" былі падзеленыя на тры катэгорыі: (I) да расстрэлу або заключэння ў адпаведнасці з рашэннем мясцовага аддзела тайнай палітычнай паліцыі - ДПУ; (II), ссылка ў Сібір, на Поўнач, на Ўрал ці Казахстан, пасля канфіскацыі іх маёмасці; і (III), высылка са сваіх дамоў у працоўныя калоніі ў сваіх раёнах. [1] Кіраўнік тайнай паліцыі АДПУ Яфім Георгіевіч Еўдакімаў (1891-1939) арганізаваў і кіраваў аблавай на сялян і масавымі расстрэламі.

Спалучэнне раскулачвання, калектывізацыі і іншых метадаў рэпрэсіўнай палітыкі прывялі да масавага голаду ў многіх частках Савецкага Саюза і гібелі прыкладна 11 мільёнаў сялян у 1929-1933, у тым ліку 4 млн падчас самой кампаніі раскулачвання. [1] Раскулачванне было фактычна барацьбой дзяржавы супраць заможнага і сярэдняга сялянства ў мірны час. Вынікі раскулачвання неўзабаве сталі вядомыя за межамі Савецкага Саюза. У 1941 годзе амэрыканскі журналіст Хар Нікербокер піша «Гэта прыблізная ацэнка - 5000000 кулакоў ... загінулі адразу, або на працягу некалькіх гадоў.» [5]

КрыніцыПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Robert Conquest (1986) The Harvest of Sorrow: Soviet Collectivization and the Terror-Famine. Oxford University Press. ISBN 0-19-505180-7.
  2. Nicolas Werth, Karel Bartošek, Jean-Louis Panné, Jean-Louis Margolin, Andrzej Paczkowski, Stéphane Courtois, The Black Book of Communism: Crimes, Terror, Repression, Harvard University Press, 1999, hardcover, 858 pages, ISBN 0-674-07608-7
  3. Lynne Viola The Unknown Gulag. The Lost World of Stalin's Special Settlements Oxford University Press 2007, hardback, 320 pages ISBN 978-0-19-518769-4 ISBN 0195187695
  4. Stalin, a biography by Robert Service, page 266
  5. Knickerbocker, H.R. (1941). Is Tomorrow Hitler's? 200 Questions On the Battle of Mankind. Reynal & Hitchcock. pp. 133–134. https://books.google.com/books?id=RwGwpIBHhgcC&lpg=PR2&pg=PA133#v=onepage&q&f=false.