Шавекінскі валун

Шавекінскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі Шавекі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, за 1,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Куксы (цяпер не існуе, увайшла у склад Шавек), за 2,5 км на захад ад вёскі Ставіца, на заходнім схіле невялікага марэннага ўзгорка.

Шавекінскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусьвёска Шавекі, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 65 м2
physical
Шавекінскі валун
Шавекінскі валун

Апісанне правіць

Плошча помніка прыроды складае 6 м². Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 65 м². Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка з’яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метраў ад краю самога помніка.

Валун чырвона-бурага граніту, дробназярністага з уключэннямі крышталёў ружовага палявога шпату, рагавой падманкі, шэрага кварцу. Прынесены падчас паазерскага абледзянення з Аландскіх астравоў. На верхняй паверхні валуна ёсць характэрнае штучнае паглыбленне, якое сведчыць пра яго ранейшае культавае значэнне.

На паверхні Шавекінскага валуна ёсць сляды куль, снарадаў і гранат.

Літаратура правіць

  • Памятники природы // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2005. — Т. 1. — С. 183—184.
  • Мароз, М. Вартавыя цішыні / М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). — 2006. — 16 мая. — С. 3.

Спасылкі правіць