Шандар Бортнік
Шандар Бортнік (венг. Sándor Bortnyik; 3 ліпеня 1893, Тыргу-Мурэш, Трансільванія, Аўстра-Венгрыя (цяпер Румынія) — 31 снежня 1976, Будапешт) — венгерскі мастак, графік і плакатыст, педагог. Рэктар Будапешцкай акадэміі выяўленчых мастацтваў (1949—1956, з 2001 г. — Венгерскі ўніверсітэт выяўленчых мастацтваў). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Кошута (1973).
Шандар Бортнік | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік, фатограф, графік, педагог |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1893[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1976[1][4][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія імя Кошута (1973) Munkácsy Prize[d] (1955) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў вучылішча ў родным горадзе. Пачаў займацца плакатным мастацтвам. У 1910 годзе быў запрошаны на працу мастаком-афарміцелем (графічным дызайнерам) на парфумерную кампанію ў Будапешце. З 1913 года вучыўся ў школе жывапісу ў Ёжэфа Рыпль-Ранаі, пазней у Янаш Васары. Пасля 1919 года эміграваў у Вену, а ў 1922 годзе пераехаў у Веймар, быў звязаны з Баухаусам. Па вяртанні ў Венгрыю заснаваў мастацкую школу, якая працягвала традыцыі Баухауса.
У 1930 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскага таварыства кніжных мастакоў-ілюстратараў. З 1948 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Будапешце. У 1949—1956 гадах быў рэктарам Венгерскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў мастацтваў.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Sándor Bortnyik // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://zkm.de/en/person/sandor-bortnyik Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Sándor Bortnyik // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ PIM identifier Праверана 19 чэрвеня 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.