«Шарада» (англ.: Charade; ЗША, 1963) — рамантычны дэтэктыў кінарэжысёра Стэнлі Донена. Галоўныя ролі выканалі Одры Хепбёрн і Кэры Грант (адно з апошніх з’яўленняў 59-гадовага акцёра на экране). Намінацыя на прэмію «Оскар» за лепшую песню (Charade). У 2002 годзе быў пастаўлены рэмэйк «Праўда пра Чарлі».

ШарадаM:
англ.: Charade
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], крымінальны трылер[d], фільм-містэрыя[d][3], камедыйны трылер[d] і фільм-паляванне на скарбы[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Stanley Donen Films[d]
Працягласць 113 хв.
Бюджэт 4 000 000 $
Зборы 13 474 588 $[8] і 13 474 929 $[8]
Краіна
Мова англійская
Год 5 снежня 1963[1], 13 снежня 1963[2], 21 снежня 1963 і 1963
IMDb ID 0056923
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладая жанчына Рэджына Лэмперт (Одры Хепбёрн) не вельмі шчаслівая ў шлюбе і нават задумваецца пра развод. Вярнуўшыся з гарналыжнага курорта ў Парыж, дзе яна працуе перакладчыцай-сінхраністкай у ЮНЕСКА, Рэджына даведаецца, што яе муж Роберт забіты (скінуты з цягніка), але перад гэтым ён прадаў усю іх маёмасць на агульную суму каля 250 тысяч долараў. Грошы ні пры ім, ні ў цягніку не знайшлі. Парыжская паліцыя наогул схільная лічыць маладую ўдаву асноўнай падазронай.

Нейкі амерыканец, які запрасіў місіс Лэмперт у амбасаду ЗША і які прадставіўся містэрам Барталам’ю (Уолтар Матаў), уводзіць Рэджыну ў курс гэтай цёмнай справы. Высвятляецца, яе былы муж падчас вайны служыў у разведцы і разам з чатырма саслужыўцамі прысвоіў чвэрць мільёна долараў, прызначаных для падтрымкі французскага Супраціву. Але будучы муж Рэджыны ўтаіў гэтыя грошы ад сваіх саўдзельнікаў, і зараз яго былыя калегі спрабуюць знайсці і вярнуць іх. І яны ўпэўненыя, што ўдава ведае, дзе яны, і рана ці позна навядзе іх на здабычу. Рэджына падвяргаецца сур’ёзнай і цалкам рэальнай небяспецы, таму дапамога і падтрымка іншага амерыканца — Пітэра Джошуа (Кэры Грант), з якім яна пазнаёмілася на адпачынку і запрасіла працягнуць знаёмства ў Парыжы, — даводзіцца вельмі дарэчы. Неўзабаве з’яўляюцца самі саўдзельнікі мужа, аднак справа яшчэ больш заблытваецца, калі яны адзін за адным пачынаюць гінуць.

Рэджына — моцная духам і рашучая жанчына, зусім не схільная да істэрыкі. Але яна разумее — зрабіць штосьці ў адзіночку яна не ў сілах, неабходна вырашыць, каму можна даверыцца. І вось гэта і аказваецца самым складаным…

У ролях

правіць
  • Одры Хепбёрн — Рэджына Лэмперт
  • Кэры Грант — Пітэр Джошуа, ён жа Аляксандр Дайл, ён жа Адам Кэнфілд, ён жа Браян Крукшэнк
  • Уолтар Мэтаў — Гамільтан Барталам’ю, ён жа Карсан Дайл
  • Джэймс Коберн — Тэкс Пэнтолаў
  • Джордж Кенэдзі — Герман Скобі
  • Нед Глас - Леапольд Гідэон
  • Жак Марэн - інспектар Эдуар Гранп'ер
  • Дамінік Міно - Сільві Годзе
  • Томас Чэлімскі - Жан-Луі Гадэ

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 лютага 2024.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
  3. а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0056923/ Праверана 1 мая 2016.
  4. а б в г http://stopklatka.pl/film/szarada-1963 Праверана 1 мая 2016.
  5. а б в http://www.fotogramas.es/Peliculas/Charada#critFG Праверана 1 мая 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0056923/fullcredits Праверана 1 мая 2016.
  7. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  8. а б The Numbers — 1997. Праверана 17 лютага 2024.