Шартрскі сабор
Сабор Шартрскай Божай Маці — храм у горадзе Шартр, за 80 км ад Парыжа, адзін з найпрыгажэйшых помнікаў французскай готыкі і ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Хрысціянскі сабор | |
Шартрскі сабор | |
---|---|
Cathédrale Notre-Dame de Chartres | |
![]() Заходні фасад Шартрскага сабора | |
48°26′50″ пн. ш. 1°29′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Шартр |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Chartres[d] |
Благачынне | Q63965501?[1] |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | гатычны |
Архітэктар | Master of Chartres[d][2] |
Дата заснавання | 1145 |
Будаўніцтва | 1194—1220 гады |
Статус | дзеючы |
Вышыня | 113 м |
Сайт | cathedrale-chartres.org (фр.) (англ.) |
![]() |
Цяперашні будынак сабора быў ўзведзены ў 13 стагоддзі пасля таго, як у 1194 годзе пажар знішчыў стары раманскі храм. Паўночная вежа была скончана пазней у стылі палымянай готыкі і зрабілася заўважна вышэй за паўднёвую, надаўшы сабору непаўторны асыметрычны сілуэт.
З IX стагоддзя ў Шартры захоўваецца туніка, якая належыла некалі, як лічыцца, Божай Маці, была падорана Карлу Вялікаму канстанцінопальскай імператрыцай Ірынай, а каля 876 года перанесеная Карлам Лысым з Ахена ў Шартр. Гэта робіць Шартрскі сабор папулярным месцам пілігрымак. У прыватнасці, штогод на Пяцідзесятніцу з Парыжу ў Шартр праходзіць шматтысячнае міжнароднае паломніцтва каталікоў-традыцыяналістаў.
Шартрскі сабор — галоўны храм Шартрскай дыяцэзіі.
ГалерэяПравіць
Глядзіце таксамаПравіць
Зноскі
КрыніцыПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шартрскі сабор
- Афіцыйны сайт Сабора (фр.)
- Вітражы Шартрскага сабора — афіцыйны сайт (фр.)
- Notre-Dame de Chartres — даведачная інфармацыя (фр.)
- Афіцыйны турыстычны сайт Шартра Архівавана 29 жніўня 2007. (фр.)
- Фотаздымкі сабора Архівавана 29 мая 2006.