У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Шархуны, шаргунцы, шалестуны, шумёлы, бомы, бразготка бразготкі – самагучальны музычны інструмент. Набор бронзавых (у мінулым і медных) шарыкаў розных памераў са шротам унутры, з проразямі па баках і вушкам у верхняй частцы. Пазвоньваюць пры патрэсванні. У старажытнасці выкарыстоўвалі як элемент жаночага ўпрыгожання. У вясельным поезде шархуны на скураным паску чаплялі на шыю коней. У 2-й палове 19 ст. пачалі выкарыстоўваць як састаўны канструкцыйны элемент бубна (мацавалі на драцяных расцяжках пад скураной мембранай). Шархуны выраблялі звычайна мясцовыя каваль кавалі. Вядомы на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Літаратура

правіць
  • Назіна І. Дз. Шархуны // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Том 5— Мн.: Выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1987.