Шафар
Шафар (שׁוֹפָר) — яўрэйскі рытуальны духавы музычны інструмент, зроблены з рога жывёлы. Мае вельмі старажытную гісторыю і традыцыю выкарыстання — ад Маісея. У яго трубяць падчас сінагагальных набажэнстваў на Рош Ха-Шана (яўрэйскі Новы год), Ём-Кіпур (Судны дзень, ці Дзень адкуплення) і ў шэрагу іншых выпадкаў.