Шафарнянская вуліца (Мінск)

Шафарнянская вуліца — вуліца ў мікрараёне Уручча Першамайскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 1980-я ў гонар урочышча Шафарня, якая калісьці знаходзілася на гэтым месцы.

Шафарнянская вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Працягласць каля 900 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Уручча
Тралейбусныя маршруты 2, 37, 68
Аўтобусныя маршруты 99, 113а, 113с, 135
Паштовы індэкс 220125[1]
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google

Размяшчэнне

правіць

Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Гінтаўта, заканчваецца скрыжаваннем з праспектам Незалежнасці. Таксама перасякаецца з Гарадзецкай вуліцай. Ідзе паралельна Ложынскай вуліцы.

Большую частку цотнага боку займае Парк Уручча. На няцотным баку знаходзяцца могілкі Уручча.

Грамадскі транспарт

правіць

Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (99, 113а, 113с, 135) і тралейбусных (2, 37, 68) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча».

Зноскі

Спасылкі

правіць