Шафа з вітрынай
Шафа з вітрынай (ням.: Vitrine, англ.: Display cabinet) — шафа з зашклёнымі аддзяленямі для захоўвання і экспанавання разнастайных прадметаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/01_Display_case_with_exhibits_in_Kurrent_and_S%C3%BCtterlin_script_-_Vitrine_mit_Ausstellungsgegenst%C3%A4nden_in_Kurrent-_und_S%C3%BCtterlinschrift.jpg/220px-01_Display_case_with_exhibits_in_Kurrent_and_S%C3%BCtterlin_script_-_Vitrine_mit_Ausstellungsgegenst%C3%A4nden_in_Kurrent-_und_S%C3%BCtterlinschrift.jpg)
Такая шафа аб'ядноўвае функцыю захоўвання посуду і іншых рэчаў з задачай яе дэманстрацыі. Шафы з вітрынамі звычайна выкарыстоўваюцца для захоўвання найбольш каштоўнага хатняга посуду, крышталя, аб'ектаў дызайну і інш. З аднаго боку, яны роднасныя такім посудным шафам, як буфеты, ад якіх адрозніваюцца большай плошчай шклення. З іншага боку, яны функцыянальна аналагічныя вітрынным шафам у музеях і крамах.
![]() |
Шафа з вітрынай на Вікісховішчы |
---|