Шахунья
Шахунья (руск.: Шахунья) — горад (з 1943) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шахунскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 22,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1921 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны за 240 км на поўнач ад Ніжняга Ноўгарада, на аўтамабільнай і чыгуначнай трасе Ніжні Ноўгарад — Кіраў.
У Шахунье размешчаныя філіял дэпо і шэраг значных чыгуначных прадпрыемстваў. Ёсць малаказавод, леспрамгас, дрэваапрацоўчы завод, прадпрыемства па выпуску воздухаачышчальных фільтраў, вышывальная фабрыка, якая развівае мясцовыя традыцыі ткацтва.