Адкрыць галоўнае меню

Вуліца шэйха Зайда

(Пасля перасылкі з Шаша Шэйха Заеда)
Від на вуліцу Шэйха Зайда ў 2006 годзе
Вуліца ў 2007 годзе
Від вуліцы ўначы

Вуліца шэйха Зайда (араб. : شارع الشيخ زايد‎‎, англ.: Sheikh Zayed Road) — галоўная і самая працяглая вуліца горада Дубай, названая ў гонар шэйха Зайда ібн Султан ан-Нахаяна.

Вуліца праходзіць праз увесь горад уздоўж узбярэжжа, яна з'яўляецца часткай найбуйнейшай у ААЭ шашы E 11. У Дубаі яна носіць імя шэйха Зайда ад мяжы з Абу-Дабі да вуліцы шэйха Рашыда (Sheikh Rashid Road). Даўжыня вуліцы 55 км. Да пашырэння ў 1993—1998 гадах звалася Defence Road (Вуліца Абароны)[1]. Уздоўж вуліцы на значный яе працягласці праходзіць чырвоная галіна Дубайскага метрапалітэна.

Вуліца мае на большай частцы 12 палос для руху аўтамабіляў. Рух па вуліцы платны, усе ўезды і выезды абсталяваны сканарамі, якія здымаюць з машын плату ў памеры 4 дырхама (каля 1$), але не больш за 24 дырхам у дзень[2].

БудынкіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць