Шаўніскі дзяржаўны ўніверсітэт

Шаўніскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Shawnee State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Портсмут у штаце Агая, ЗША.

Шаўніскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Shawnee State University
Арыгінальная назва англ.: Shawnee State University
Заснаваны 1986
Размяшчэнне Портсмут, Агая, ЗША
Сайт shawnee.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Нягледзячы на тое, што карані вучэльні ўзыходзяць да 1945 года, калі Агайскі ўніверсітэт заснаваў акадэмічны цэнтр у Портсмуце, універсітэт быў фактычна задуманы ў 1985 годзе, спікер заканадаўчага сходу штата Агая прадставіў праект стварэння ўніверсітэта. Закон быў прыняты і падпісаны губернатарам штата ў 1986 годзе. Назва вучэльні паходзіць ад народа Шаўні, які раней насяляў гэтыя землі.

Ва ўніверсітэце сёння ёсць больш за 70 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі з'яўляюцца сястрынская справа, бізнес-адміністраванне, сацыялогія, мастацкія студыі, дашкольная адукацыя, біялогія, фітнес і псіхалогія.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць