Швейцарскі крыж

Швейцарскі крыж, жэнеўскі крыж (ням.: Genfer Kreuz) — гістарычны знак народу Швейцарыі; змешчаны на дзяржаўным сцягу краіны.

Уяўляе сабой белы просты роўнаплечы крыж і выводзіцца ад выявы распяцця на ваенным, чырвонага колеру, сцягу кантона Швіц 14—15 ст. Першыя гістарычныя звесткі пра выкарыстанне на месцы распяцця малога белага крыжа адносяцца да часоў паходу на Базель (1475).

Знак паслужыў правобразам знаку арганізацыі Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

ЛітаратураПравіць