Шкала Фуджыты
Шкала Фуджыты (англ.: Fujita scale) — шкала для класіфікацыі тарнада.
Шкала | Разліковая хуткасць ветру[1] | Адносная частата |
Сярэдняя шырыня шляху пашкоджанняў |
Патэнцыйная шкода[1] | ||
км/г | м/с | |||||
F0 | 64-116 | 18-32 | 38,9 % | 10—50 метраў | Лёгкія пашкоджанні
Пашкоджанні дымавых труб; зламаны галіны дрэваў; неглыбока укаранелыя дрэвы вывернутыя; шыльды пашкоджаны. |
|
F1 | 117—180 | 33-50 | 35,6 % | 30—150 метраў | Умераныя пашкоджанні
Ніжняя мяжа пачатку хуткасці ураганнага ветру; зрывае пакрыццё з дахаў; перасоўныя дамы здвінуты з падмуркаў або павалены; аўтамабілі, якія рухаліся, скінуты з дарог; прымацаваныя гаражы і канструкцыі могуць быць знішчаны. |
|
F2 | 181—253 | 50-70 | 19,4 % | 110—250 метраў | Значныя пашкоджанні
Зламаныя дахі ў каркасныя дамоў; перасоўныя дамы разбураны; вагоны перакулены; вялікія дрэвы павалены або вырваны з коранем; вокны на верхніх паверхах разбіты; з лёгкіх аб’ектаў ствараюцца «ракеты». |
|
F3 | 254—332 | 71-92 | 4,9 % | 200—500 метраў | Цяжкія пашкоджанні
У добрапабудаваных дамоў адарваныя дахі і некаторыя сцены; цягнікі перакулены; большасць дрэў у лесе вырвана з коранем; цяжкія аўтамабілі адрываюцца ад зямлі і падаюць на яе. |
|
F4 | 333—418 | 93-116 | 1,1 % | 400—900 метраў | Разбуральныя пашкоджанні
Добра пабудаваныя дамы цалкам знішчаны; будынкі са слабымі падмуркамі пераносяцца на некаторую адлегласць; аўтамабілі перакулены; з аб’ектаў ствараюцца вялікія «ракеты». |
|
F5 | 419—512 | 116—142 | <0.1 % | 1100 метраў | Неверагодныя пашкоджанні
Моцныя каркасныя хаты падымаюцца з падмуркаў і пераносяцца на значныя адлегласці, дзе распадаюцца; «ракеты» памерам з аўтамабіль носяцца ў паветры далей за 100 метраў; з дрэваў знята кара; сталёвыя жалезабетонныя канструкцыі моцна пашкоджаны; хмарачосы абрынуты. |