Шкатулка (польск.: szkatułka, ад італ.: scatola[1]), куфэрак, скрыначка — невялікая скрыня з вечкам для захоўвання дробных, звычайна каштоўных рэчаў. Шкатулкі вырабляюць з дрэва, металу, пластмасы, а таксама каштоўных матэрыялаў — косці, камення. Для ўпрыгожвання часта пакрываюць скурай, дарагой тканінай, інкрустуюць каштоўнымі камянямі, пакрываюць разьбой, чаканкай.

Шкатулка з разьбянай слановай косці і элементамі з чаканнага срэбра.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.653

Спасылкі правіць