Шпількі (Фаніпальскі сельсавет)
Фаніпальскі сельсавет
Шпі́лькі[1] (трансліт.: Špiĺki, руск.: Шпильки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета.
Вёска
Шпількі
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца за 24 км ад Дзяржынска, 25 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Першыя згадкі пра вёску Шпількі або Мандрыкі з'яўляюцца ў XIX ст., калі ў яе склад уваходзіла 6 сядзіб. На момант куплі Вітгенштэйнамі ў Радзівілаў вёска мела статус «авульс Шпількі», т.б. была спрэчнай тэрыторыяй.
Згадваецца як засценак у інвентары 1845 года. У 1881 годзе ў Самахвалавіцкай воласці. У пачатку 1920-х гадоў у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.
Насельніцтва
правіць- 1920-я гады—20 двароў, 114 жыхароў
- 1991 год — 32 двары, 82 жыхары;
- 1999 год — 52 жыхары
- 1.1.2004 года—27 двароў, 55 жыхароў
- 2010 год — 53 жыхары
Вядомыя асобы
правіць- Ігар Піліпавіч Хадановіч (10 чэрвеня 1940 — 9 студзеня 1966) — беларускі празаік, паэт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шпількі (Фаніпальскі сельсавет)