Штандартэнфюрар
Штандартэнфюрар (ням.: Standartenführer) — чын (званне) у СС і СА, адпавядаў чыну палкоўніка.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Bundesarchiv_Bild_101III-Bueschel-056-21A%2C_Russland%2C_Hermann_Fegelein.jpg/220px-Bundesarchiv_Bild_101III-Bueschel-056-21A%2C_Russland%2C_Hermann_Fegelein.jpg)
У 1929 годзе гэты чын быў уведзены ў структуру СС для кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штандартаў (SS Standarte). Звычайна штандарт фарміраваўся з членаў СС вялікага горада ці дзвюх-трох малых гарадоў. У штандарт уваходзілі тры штурмбаны (SS Sturmbann), адзін рэзервовы штурмбан (з ліку старэйшых членаў СС ва ўзросце 35-45 гадоў) і шпільманцуг (аркестр). Колькасць штандарта даходзіла да 3500 чалавек.
З 1936 года, пасля стварэння войскаў СС, чын штандартэнфюрара адпавядаў чыну палкоўніка і пасады камандзіра палка.
- Знакі адрознення штандартэнфюрара СС (Вафен-СС)
Гл. таксама
правіцьМалодшае званне Оберштурмбанфюрар |
Штандартэнфюрар | Старэйшае званне Оберфюрар |