Штандарт СС (ням.: SS-Standarte) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная арганізацыйная адзінка СС. Штандарты СС прыкладна адпавядалі армейскаму палку і складаліся з 1-3 тыс. чал.

Усяго існавала 230 пешых і 24 кавалерыйскіх штандарта СС. Пешыя штандарты складаліся з трох лінейных і аднаго рэзервовага штурмбана. На чале штандарта стаяў штандартэнфюрар СС. У склад штандарта СС уваходзілі: камандзір, асабісты рэферэнт і ад'ютанты, рэферэнты па страявой і стралковай падрыхтоўцы, па спорце, па сацыяльным навучанні, юрысконсульт, начальнік аркестра, кіраўнік гаспадаркай, камандзір штурму сувязі, камандзіры штурмбанаў СС.

Тры штандарта СС складалі абшніт СС (ням.: der SS-Abschnitt)

Сцяг 34-га штандарта СС «Верхняя Баварыя»)

Спіс штандартаў СС

правіць

Па ўзрастанні

«Лейбштандарт СС Адольф Гітлер»

правіць

Матарызаваны пешы штандарт СС «Лейбштандарт Адольф Гітлер» (ням.: SS-Infantere-Standarte (motorizet) «LSSAH»), 1934 год

  • Штаб штандара СС (ням.: Stab SS-Standarte)
  • l штурмбан (ням.: l SS-Sturmbann)
  • ll штурмбан (ням.: ll SS-Sturmbann)
  • lll штурмбан (ням.: lll SS-Sturmbann)
  • Музычны ўзвод (ням.: SS-Musik-Zug)
Ніжэйшае звяно
Штурмбан СС
Штандар СС Вышэйшае звяно
Абшніт СС