Штурм авіябазы Таншанят

Штурм авіябазы Таншанят — бамбардзіроўка ключавой авіябазы ВПС Паўднёвага В’етнама і наступны яе захоп разам з авіятэхнікай. Гэта бітва стала апошняй перад узяццем Сайгона.

Штурм авіябазы Таншонят
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Дата 28—29 красавіка 1975
Месца Таншанят
Вынік перамога Паўночнага В’етнама
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам
Сцяг В'етконга В’етконг
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Камандуючыя
Сцяг В'етнама Ван Цьен Зунг
Сцяг В'етнама Нгуен Ван Люк
Сцяг Паўднёвага В'етнама Нгуен Хыў Тан
Страты
невядома каля 200 забітых

Паветраны налёт

правіць

28 красавіка 1975 года ВПС Паўночнага В’етнама ў складзе пяці трафейных штурмавікоў A-37 Dragonfly нанеслі ўдар па авіябазе. Ім на перахоп былі падняты паўднёвав’етнамскія знішчальнікі F-5 Tiger II. Паўночнав’етнамскім самалётам атрымалася прарвацца да авіябазы, дзе яны спачатку скінулі бомбы, а потым расстралялі авіятэхніку з гармат. Паўднёвав’етнамскія знішчальнікі з імі нічога не змаглі зрабіць[1], пры тым па меншай меры 3 «Тыгра» было расстраляна на зямлі.

Усяго ў выніку ўдару па амерыканскіх даных (Desert Sun) было знішчана 11 самалётаў (4 C-119, 3 F-5, 3 C-47 і 1 DC-3)[2], па паўночнав’етнамскіх даных, знішчана 24 самалёта і каля 200 паўднёвав’етнамскіх салдат было забіта[3].

Наземны штурм

правіць

Пасля налёту авіяцыі Таншанят пачаў абстрэльвацца наступаўшымі паўночнав’етнамскімі танкамі і артылерыяй. Падчас гэтых абстрэлаў быў знішчаны амерыканскі C-130 і забіты два амерыканскія марпехі. 3 паўднёвав’етнамскіх самалёта, узляцелых для адлюстравання наземных нападаў, былі збіты з ПЗРК «Страла-2»[4]. Адзін самалёт C-7 Caribou разбіўся пры спробе ўзляцець для эвакуацыі, пры гэтым аэрадромныя службы не сталі тушыць самалёт і правяраць ці застаўся хто небудзь у жывых[5].

Трафеі

правіць

Уся ацалелая пасля абстрэлаў тэхніка была захоплена паўночнав’етнамцамі.

Зноскі

  1. Tweet and the Dragonfly the Story of the Cessna A-37 and T-37. Kev Darling. Lightning Source Inc. 2005. P.45
  2. Desert Sun, 28 April 1975. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2019. Праверана 17 снежня 2018.
  3. Our Great Spring Victory: Account of the Liberation of South Vietnam. Tien Dung Van. Monthly Review Press. 1977. P.171
  4. Saigon Defenses Attacked; Airport Under Rocket Fire. Fox Butterfield. The New York Times. April 29, 1975
  5. Last Flight from Saigon. Thomas G. Tobin, Arthur E. Laehr, John F. Hilgenberg. P.81