Штутгарцкі ўніверсітэт

Штутгарцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Stuttgart) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Штутгарт.

Штутгарцкі ўніверсітэт
ням.: Universität Stuttgart
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Stuttgart
Міжнародная назва англ.: University of Stuttgart
Заснаваны 1829
Студэнты 22 616[1]
Краіна
Размяшчэнне Штутгарт
Сайт uni-stuttgart.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Штутгартскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1829 годзе і складаецца з 10 факультэтаў. Гэта адзін з найстарэйшых тэхнічных універсітэтаў Германіі з высокарэйтынгавымі праграмамі навучання, у прыватнасці, у галіне цывільнай, механічнай, прамысловай і электратэхнічнай інжынерыі. Ён з'яўляецца членам аб'яднання найбуйнейшых і найбольш вядомых нямецкіх тэхналагічных ВНУ. Універсітэт асабліва вядомы сваёй рэпутацыяй ў галіне перадавой аўтамабільнай тэхнікі, эфектыўнай прамысловай і аўтаматызаванай вытворчасці, праектавання тэхналагічных працэсаў, аэракасмічнай тэхнікі і інш.

Структура

правіць
  • Факультэт архітэктуры і горадабудаўніцтва
  • Факультэт цывільнай і экалагічнай інжынерыі
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт энергетыкі, тэхналагічных працэсаў і біяінжынерыі
  • Факультэт камп'ютарных навук, электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт аэракасмічнай інжынерыі і геадэзіі
  • Факультэт інжынернага праектавання, тэхналогіі вытворчасці і аўтамабілебудавання
  • Факультэт матэматыкі і фізікі
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт менеджменту, эканомікі і сацыяльных навук

Зноскі

  1. Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 9 чэрвеня 2023.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.

Спасылкі

правіць