Штэфан Лохнер, Майстар Штэфан Кёльнскі (ням.: Stefan Lochner, Stephan Lochner; 1400—1410, Мерсбург — 1451, Кёльн) — нямецкі жывапісец, вядучы майстар кёльнскай школы.

Штэфан Лохнер
ням.: Stefan Lochner
Дата нараджэння 1410[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1451[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Мастацкі кірунак нямецкае Адраджэнне[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працаваў у Кёльне з пачатку 1430-х гг. Разглядаецца гісторыкамі мастацтва як галоўны майстар кёльнскай школы. Для мастакоў гэтай школы характэрны лірызм і мяккасць у трактоўцы вобразаў Святога Пісання.

Лохнер ішоў па слядах заснавальніка школы, майстра Вільгельма. Галоўны і несумненны яго твор — знакаміты алтарны складань у Кёльнскім саборы з выявамі «Пакланення вешчуноў» на сярэдняй дошцы і сцэн з жыцця св. Герэона і св. Уршулі на бакавых створках (напісаны пасля 1426 года). Верагодна, яму ж належаць «Маці Божая ў альтанцы з ружаў», якая знаходзіцца ў кёльнскім Музеі Вальрафа-Рыхарца, і «Грамніца Пана» (1447) у Дармштацкай галерэі.

У 1447 годзе Лохнер становіцца членам гарадской рады Кёльна.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118728679 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.