Шхара
гара на мяжы Грузіі і Расіі
Шхара (груз. შხარა) — горная вяршыня ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўказскага (водападзельнага) хрыбта, найвышэйшы пункт Грузіі. Вышыня 5068 м над узроўнем мора, некаторыя крыніцы даюць ацэнку ў 5201 м. Размешчана ў Сванетыі з поўдня і Безенгі ў Кабардзіна-Балкарыі з поўначы, на мяжы з Расіяй, прыкладна ў 90 км на поўнач ад горада Кутаісі. З’яўляецца часткай унікальнага 12-кіламетровага горнага масіва, вядомага пад назвай Безенгійская сцяна. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі. Схілы пакрытыя ледавікамі, на паўночным схіле — ледавік Безенгі, на паўднёвым — ледавік Шхара, ад якога часткова бярэ пачатак рака Інгур. Папулярнае месца альпінізму.
Шхара | |
---|---|
груз. შხარა | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 5 068 м |
Адносная вышыня | 1 357 м |
Размяшчэнне | |
42°59′58″ пн. ш. 43°06′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Галоўны Каўказскі хрыбет |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |