Шчасліўчык Люк (англ.: Lucky Luke) — серыя коміксаў; упершыню яе апублікаваў 1947 года бельгійскі мастак Морыс дэ Бевер, ён вядомы пад псеўданімам «Моррыс». Галоўным героем комікса ёсць Шчасліўчык Люк, бясстрашны каўбой на Дзікім Захадзе; ён «страляе хутчэй ад сваёй цені». Разам з коміксамі «Прыгоды Тынтына» і «Астэрыкс і Абелікс», «Шчасліўчык Люк» ёсць адным з самых вядомых і самых прадаваных коміксаў у Еўропе, яго прыгоды перакладзена мноствам моў света, за матывамі гэтых коміксаў зфільмавана мультыплікацыйныя і мастацкія стужкі і серыялы.

Лагатып серыі
Браты Далтоны — галоўныя праціўнікі Шчасліўчыка Люка

Упершыню комікс «Шчасліўчык Люк» апублікавана 7 грудня 1946 на старонках бельгійскага журнала Spirou. Яго першая прыгода называлася Arizona 1880. За некалькі гадоў дэ Бевер пачаў супрацоўніцтва з пісьменнікам Рэне Гасіні, што стаў пісаць сцэнарыі коміксаў. Іх першай супольнай працай стала гісторыя Des rails sur la prairie, яе апублікавана 25 серпня 1955 ў Spirou. У 1967 году дэ Бевер і Гасіні памянялі выданне на французскі журнал Pilote.

Пасля смерці Гасіні 1977 года дэ Бевер працаваў з рознімі сцэнарыстамі. Морыс дэ Бевер памер 2001 года ў веку 77 гадоў, але два гады пазней французскі мастак Ашдэ прадоўжыў серыю коміксаў пра Шчасліўчыка Люка.

См. таксама правіць

Спасылкі правіць