Шчэцінская лагуна
Шчэцінская лагуна або Шчэцінскі заліў (польск.: Zalew Szczeciński, ням.: Stettiner Haff) — лагуна ў эстуарыі ракі Одэр, па якой праходзіць мяжа паміж Польшчай і Германіяй. Часам яе завуць Одэрскай лагунай (ням.: Oderhaff). Гістарычная назва Frisches Haff у наш час ужываецца не ў дачыненні да гэтай лагуны, а да Калінінградскага заліва.
Шчэцінская лагуна? | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ад Памеранскай бухты Балтыйскага мора лагуна аддзелена астравамі Узедам і Волін. У 1880 годзе праз востраў Узедам быў пракапаны канал Кайзерфарт, які адлучыў ад Узедама новы востраў Карсібур.
Лагуна падзяляецца на дзве часткі: заходнюю — Малую лагуну (ням.: Kleines Haff), і ўсходнюю — Вялікую лагуну (польск.: Wielki Zalew, ням.: Großes Haff).
На поўдні ў лагуну ўпадае некалькі рукавоў Одэра, а таксама невялікія рэчкі Цысэ, Пеенэ, Цараў і Іна. З Памеранскай бухтай лагуна злучаецца пралівамі Пеенештром, Свіна і Дзіўна.
Плошча лагуны складае 687 км², сярэдняя глыбіня — 3,8 м, максімальная глыбіня — 8,5 м (у суднаходных каналах глыбіня дасягае 10,5 м).
На ўзбярэжжы лагуны знаходзяцца гарады:
- польскія — Свінауйсце, Паліцы, Волін, Нове-Варпна
- нямецкія — Ікермюндэ, Узедам
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчэцінская лагуна