Шылале
Шылале (літ.: Šilalė, жам. Šėlalė, беларуская назва — Шылелі[2]) — горад на захадзе Літвы, у Таўрагскім павеце. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню паселішча згадваецца ў пачатку XVI стагоддзя. З 1522 года тут праходзілі кірмашы, у 1533 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл (згарэў у 1769 годзе). У 1660 годзе Шылель атрымаў гандлёвы прывілей. У XVIII—XIX стагоддзях паселішча належала Пілсудскім і Білевічам.
У канцы ХІХ стагоддзя у паселішчы дзейнічала пошта, млын, аптэка, лютэранская і народная школы. У 1916 годзе пажарам было знішчана большасць пабудоў.
З 1918 года Шылелі ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. Пасля Другой сусветнай вайны Шылелі ў 1952 годзе атрымалі гарадскія правы, а герб у 2001 годзе.
Насельніцтва
правіць
|
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 333. — 390 с.
- ↑ Lithuanian census of 2011
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Szyłele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 108.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шылале