Шынданд (пушту: شين ډنډ, дары: شیندند Šindand) — горад і цэнтр павета Шынданд, правінцыі Герат, Афганістан.

Шынданд
пушту: شين ډنډ
перс.: سبزوار
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1 066 м і 1 071 м
Часавы пояс
Шынданд на карце Афганістана
Шынданд (Афганістан)
Шынданд
Шынданд (Афганістан)
Шынданд

Шынданд быў заснаваны на месцы сярэднявечнага іранскага горада Сабзевар (перс.: سبزوار).

На паўночнай ускраіне горада размешчаны буйны аэрадром (ваеннай і грамадзянскай авіяцыі), які выкарыстоўваўся ў гады Афганскай вайны (1979—1989) ваенна-паветранымі сіламі АКСВА, пазней ВПС афганскіх, амерыканскіх і італьянскіх сіл антыталібскай кааліцыі. Межы горада заключаны ў шашы кальцавой аўтадарогі, якую праклалі пры фінансавай падтрымцы іранскага ўрада ва ўсіх заходніх прыгранічных з Іранам раёнах Афганістана. Пры падтрымцы афганскай арміі функцыянуе бясплатная медыцынская клініка, якая забяспечвае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва горада. Геаграфічна горад размешчаны на ўскраіне даліны Зірка — аднаго з галоўных цэнтраў вытворчасці маку ў Заходнім Афганістане.

Спасылкі правіць