Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс
Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс (англ.: Shelly-Ann Fraser-Pryce; нар. 27 снежня 1986, Кінгстан) — ямайская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі (60, 100 і 200 метраў). Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і 11-разовая чэмпіёнка свету ў 2008—2022 гадах. Прызнана найлепшай лёгкаатлеткай свету 2013 года, 4 разы прызнавалася найлепшай спартсменкай года на Ямайцы (2012, 2013, 2015, 2019). Была сцяганосцам зборнай Ямайкі на цырымоніях адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2016 і 2020 гадоў. Разглядаецца экспертамі як адзін з наймацнейшых спрынтараў у гісторыі лёгкай атлетыкі.
Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс | |
---|---|
англ.: Shelly-Ann Fraser-Pryce | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Мянушка | Pocket Rocket |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
27 снежня 1986[1] (37 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | з 2008 |
Рост | 152 см |
Вага | 57 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядомая сваім запалам да незвычайных прычосак, валодае ўласным салонам Chic Hair Ja. У 2011 годзе выйшла замуж за Джэйсана Прайса і пачала выступаць пад падвойным прозвішчам. 7 жніўня 2017 года нарадзіла сына Зіёна, з-за чаго прапусціла чэмпіянат свету 2017 года.
Зноскі
- ↑ World Athletics database