Шэфердскі ўніверсітэт

Шэфердскі ўніверсітэт (англ.: Shepherd University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шэфердстаўн у штаце Заходняя Вірджынія.

Шэфердскі ўніверсітэт
англ.: Shepherd University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Shepherd University
Заснаваны 1871
Студэнты 3 159[1] і 87[1]
Размяшчэнне Шэфердстаўн, Заходняя Вірджынія, ЗША
Сайт shepherd.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Шэфердскі ўніверсітэт пачаў сваю дзейнасць, калі ў ліпені 1871 года сядзіба акругі Джэферсан была перанесена са свайго часовага месца ў Шэфердстаўне назад у горад Чарльз-Таўн. Жыхары Шэфердстаўна і яго ваколіц вырашылі выкарыстоўваць вызвалены будынак суда ў адукацыйных мэтах. Вучэльня стала чатырохгадовым каледжам для падрыхтоўкі настаўнікаў 1 ліпеня 1930 года, у гэты час установа пачала надаваць ступень бакалаўра мастацтваў. У 1943 годзе каледж атрымаў дазвол на рэалізацыю праграм па гуманітарных навуках, а ў 1950 годзе была дададзена ступень бакалаўра прародазнаўчых навук. Таксама ў 1950 годзе ён быў акрэдытаваны Паўночна-Цэнтральнай асацыяцыяй каледжаў і школ, а ў 1951 годзе ён стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх каледжаў. 7 красавіка 2004 года губернатар штата падпісаў закон, які дазваляў каледжу змяніць статус і назву на ўніверсітэт.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж медсястрынства, адукацыі і навук аб здароўі
  • Каледж прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
  • Школа аспірантуры і прафесійных студый

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць