Эгільстадзір
горад у Ісландыі
Эгільстадзір (ісл.: Egilsstaðir) — горад у Ісландыі.
| ||||||||||||||||||
Горад Эгільстадзір знаходзіцца ў рэгіёне Ёйстурланд, на ўсходзе Ісландыі. Найбуйнейшы горад ва ўсходняй частцы краіны. Галоўны горад абшчыны Флётсдальсхерад. Колькасць насельніцтва — 2.257 чалавек (2011).
Буйны гандлёвы цэнтр і транспартны вузел рэгіёна. У горадзе ёсць універсітэцкі каледж, рэгіянальная бібліятэка і архіў.
Паблізу горада знаходзіцца возера Лагарфлёўт, у якім згодна з паданнем, жыве «цмок Лагарфлёўт» — аналагічны шатландскаму Нэсі. Непадалёк ад Эгільсстадзіра знаходзіцца Халормсстадаскогур — самы буйны лясны масіў у Ісландыі.