Эдгарас Жарскіс

літоўскі футбаліст

Эдгарас Жарскіс (нар. 4 мая 1994, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, абаронца мальдыўскага клуба «Мазія».

Футбол
Эдгарас Жарскіс
Нарадзіўся 4 мая 1994(1994-05-04)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Літва
Рост 191 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мальдывы Мазія
Маладзёжныя клубы
2009 Літва Тракай
2009—2011 Літва Жальгірыс (Вільнюс)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 2 (0)
2012   Літва Атлантас (Клайпеда) 12 (0)
2013—2015 Літва Атлантас (Клайпеда) 56 (4)
2015—2016 Літва Паланга 14 (1)
2016 Літва Ліетава (Ёнава) 17 (0)
2017 Літва Атлантас (Клайпеда) 5 (0)
2017 Азербайджан Сабаіл (Баку) 10 (0)
2018 Польшча Бытовія (Бытаў) 5 (0)
2018—2019 Беларусь Гарадзея 21 (2)
2020 Латвія Тукумс 2000 7 (1)
2020 Латвія Спартак (Юрмала) 12 (1)
2021 Польшча Пушча (Непаламіцы) 2 (0)
2021 Эстонія Транс (Нарва) 9 (0)
2022 Літва Джугас (Цяльшэй) 22 (0)
2023 Мальдывы Мазія (Мале)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2015 Літва Літва (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лютага 2019

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў выступаць у складзе «Тракая», аднак у 2009 годзе перабраўся ў вільнюскі «Жальгірыс», дзе згуляў толькі ў двух матчах за аснову. У 2012 годзе быў аддадзены ў арэнду клайпедскаму «Атлантас» і пазней перайшоў у клуб на трывалай аснове, з 2014 года замацаваўся ў складзе каманды. У 2015—2016 гадах выступаў у другім дывізіёне за «Палангу», пазней пасля выступу за ёнаўскую «Ліетаву» на кароткі час вярнуўся ў «Атлантас».

З лета 2017 года выступаў за азербайджанскі «Сабаіл», а першую палову 2018 года правёў у складзе клуба «Бытовія» ў другім дывізіёне Польшчы. У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. У сезоне 2018 згуляў у чатырох матчах, часцей застаючыся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года кантракт з абаронцам быў падоўжаны на наступны сезон[3]. Сезон 2019 таксама пачаў на лаўцы запасных, а з мая стаў трывала прыцягвацца да стартавага складу. Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з «Гарадзеяй», аднак у лютым 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[4].

У хуткім часе пасля сыходу з «Гарадзеі» далучыўся да латвійскага клуба «Тукумс 2000», а ў ліпені 2020 года перайшоў у юрмальскі «Спартак». Першую палову 2021 года правёў у другім дывізіёне Польшчы ў складзе «Пушчы» з Непаламіцаў. У ліпені 2021 года стаў іграком эстонскага «Транса» з Нарвы.

У лютым 2022 года вярнуўся ў Літву, папоўніўшы склад «Джугаса» з Цяльшэя. Пакінуў клуб у снежні 2022 года. У красавіку 2023 года далучыўся да мальдыўскай «Мазіі».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Літвы.

Дасягненні правіць

Зноскі