Эдуарда Фрэй Мантальва

Эдуарда Ніканор Фрэй Мантальва (ісп.: Eduardo Nicanor Frei Montalva, 16 студзеня 1911 - 22 студзеня 1982) — чылійскі палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт Чылі з 1964 па 1970 год.

Эдуарда Фрэй Мантальва
FreiMontalva.jpg
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 16 студзеня 1911(1911-01-16)[1][2][…]
Смерць 22 студзеня 1982(1982-01-22)[1][2][…] (71 год)
Пахаванне
Жонка María Ruiz-Tagle[d]
Дзеці Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле і Carmen Frei[d]
 
Аўтограф Firma Frei Montalva.svg
 
Узнагароды

Эдуарда Фрэй Мантальва нарадзіўся ў 1911 годзе ў Сант’яга. Яго бацька — немец, эмігрант з Швейцарыі. Эдуарда Фрэй Мантальва атрымаў юрыдычную адукацыю ў Каталіцкім універсітэце ў 1933 годзе. Палітычную дзейнасць пачаў у Кансерватыўнай партыі, у 1938 годзе стаў лідарам Нацыянальнага руху кансерватыўнай моладзі, ператворанага ў гэтым жа годзе ў партыю Нацыянальная фаланга. Выкладаў ў Каталіцкім універсітэце. У 1937—1945 гадах член палаты дэпутатаў. У 1945—1946 гадах міністр грамадскіх работ і дарожнага будаўніцтва. У 1949—1964 гадах сенатар.

Пасля стварэння ў 1957 годзе Хрысціянска-дэмакратычнай партыі на базе Нацыянальнай фалангі і Сацыял-хрысціянскай кансерватыўнай партыі стаў яе лідарам. У 1958 годзе кандыдат у прэзідэнты, набраў 20,7 % галасоў і заняў трэцяе месца.

Яго старэйшы сын Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле таксама быў прэзідэнтам Чылі ў 1994—2000 гг.

  1. 1,0 1,1 Eduardo Frei Montalva // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Eduardo Frei // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Eduardo Frei Montalva // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.