Эдуард Антонавіч Вайцяховіч

беларускі палітык і бізнесмен, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання

Эдуард Антонавіч Вайцяховіч (3 красавіка 1960, в. Камарова, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 12 студзеня 2022, Камарова) — беларускі палітык і бізнесмен, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання.

Эдуард Антонавіч Вайцяховіч
Дата нараджэння 3 красавіка 1960(1960-04-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 2022(2022-01-12)[1] (61 год)
Месца смерці
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык, бізнесмен

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 красавіка 1960 года ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (паводле іншых звестак — у гарадскім пасёлку Свір).

Вучыўся ў Камароўскім сельскагаспадарчім вучылішчы па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст». Скончыў з адзнакай Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1983), тры гады працаваў у прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 197 у Іўі[2].

У 1986 годзе стаў дырэктарам Свірскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 207, самым маладым у яго гісторыі.

У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. Быў сярод тых дэпутатаў, хто падпісаў у 1996 годзе імпічмент прэзідэнту[3].

Памёр 12 студзеня 2022 года[3].

Зноскі